Адчувальнае пахаладанне лепельчан не спыніла

07.04.2025

Адчувальнае пахаладанне лепельчан не спыніла

Змяніўшы строгія касцюмы на рабочую форму, пасля кароткага інструктажу па тэхніцы бяспекі і пасадцы сеянцоў працоўны дэсант актыўна ўключыўся ў важную экалагічную акцыю.

Плённай працы спрыяў агульны пазітыўны настрой. А калі саджаць правільна і з душой – маладыя дрэўцы абавязкова прыжывуцца!

Дружнай камандай неабыякавыя да прыроды роднага краю лепельчане працягваюць высаджваць сеянцы хвоі і ўносяць свой уклад у захаванне і аднаўленне ўчастка лесу Слабадскога лясніцтва.

Няхай кожнае новае дрэва, пасаджанае ў ходзе гэтай акцыі, стане ўвасабленнем любові і клопату аб роднай зямлі, аб нашым экалагічным дабрабыце ў будучыні.