Асаблівую цікавасць у хлопцаў выклікаюць экскурсіі

20.05.2025

Асаблівую цікавасць у хлопцаў выклікаюць экскурсіі

Яны заўсёды выклікаюць у падрастаючага пакалення незабыўныя ўражанні. А настаўнікі ўсяляк падтрымліваюць імкненне дзяцей да пазнання.

Так, навучэнцы Слабадской школы разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Тухто У.У. з экскурсіяй, прысвечанай 80-й гадавіне Перамогі, наведалі мемарыяльны комплекс "Буйніцкае поле" ў г. Магілёве.

Навучэнцы розных класаў Бароўскай сярэдняй школы на папярэднім тыдні наведалі выставу "Дарога да перамогі" на Белэкспа, мемарыяльны комплекс "Трасцінец", Музей авіяцыі і касманаўтыкі ў горадзе Мінску.

Навучэнцы гімназіі г. Лепеля наведалі Музей авіяцыі і касманаўтыкі ў горадзе Мінску.

Веды - сіла!