Па выніках пяці дзён рэспубліканскіх спаборніцтваў Лепельскія "Пантэры" вяртаюцца дадому з вялікай узнагародай. Каманда валейбалістак з гімназіі стала сярэбраным прызёрам

01.11.2024

Па выніках пяці дзён рэспубліканскіх спаборніцтваў Лепельскія "Пантэры" вяртаюцца дадому з вялікай узнагародай. Каманда валейбалістак з гімназіі стала сярэбраным прызёрам

Адзначым, спаборніцтвы праходзілі ў Мінску ў рамках спартыўна-масавых мерапрыемстваў "Фізічная культура і спорт – кліч часу!".

За першыя месцы нашы спартсменкі гулялі з камандамі з Жодзіна і Гомеля, саперніцы былі годнымі. Гульні прайшлі на высокім арганізацыйным узроўні, і гэта было сапраўднае спартыўнае свята. Нашы дзяўчынкі - вялікія малайцы! - пракаментаваў трэнер каманды "Пантэры" Уладзімір Плігаўка.

Віншуем лепельчанак з удалым выступленнем і жадаем далейшых спартыўных поспехаў!