Падарункі атрымліваць заўсёды прыемна

06.11.2020

Падарункі атрымліваць заўсёды прыемна

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі па ўсёй краіне прайшлі святочныя мерапрыемствы. Па шматгадовай традыцыі чарада урачыстасцяў адбылася і ў нашым горадзе. Перадсвяточная раніца пачалася з ускладання вянкоў да помніка Леніну на гарадской плошчы.

Далей у спальным раёне Лепеля па вуліцы Чуйкова разгарнулася маштабная забаўляльная праграма. Лепельчане сталі сведкамі адкрыцця шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу, пабудаванага ў рамках рэспубліканскай акцыі «Свята нашага двара разам з «Ясна».

Завяршальным пунктам у спісе адрасоў-шчасліўчыкаў стаў аграгарадок Чарэйшчына. Там адкрылася станцыя абезжалезвання вады.