Падзенне снегу і ледзяшоў з дахаў шматпавярховых дамоў можа прывесці да траўміравання людзей

12.02.2026

Падзенне снегу і ледзяшоў з дахаў шматпавярховых дамоў можа прывесці да траўміравання людзей

Балансатрымальнікі і эксплуатуючыя арганізацыі абавязаны своечасова праводзіць ачыстку дахаў, усталёўваць агароджы і інфармаваць насельніцтва аб праводзiмых работах

Работнікі КУВП "Бароўка" ужо праводзяць такія работы ў горадзе.

Нагадаем, як не падвергнуць сябе рызыцы і пазбегнуць няшчасных выпадкаў:

- не перасоўвайцеся блізка да сцен будынкаў і пад балконамі;
- не паркуйце аўтамабілі пад карнізамі і навісямі дахаў;
- звяртайце ўвагу на папераджальныя знакі і агароджы - яны ўсталёўваюцца ў патэнцыйна небяспечных зонах і патрабуюць абавязковага захавання;
- папярэдзьце аб небяспецы дзяцей.