Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
17.11.2023
Падведзены вынікі месячніка «Чалавек з белым кіем» на Лепельшчыне
Штогод з 15 кастрычніка па 15 лістапада ў Лепельскім раёне праходзіць месячнік «Чалавек з белым кіем», які закліканы прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці, а таксама органаў мясцовай выканаўчай улады да неабходнасці рашэння сацыяльных праблем людзей з інваліднасцю па зроку, абароны іх правоў і інтарэсаў, павышэння якасці жыцця невідушчых і са слабым зрокам людзей.
Падрабязнасці мы даведаліся ў прадстаўніка Віцебскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» у Лепельскім раёне Вольгі Мартыновіч.
— У гэтым годзе на Лепельшчыне месячнік прайшоў у рамках праекта «Школа бяспекі». Таму і асноўнай тэмай месячніка стала даступнасць і бяспека гарадскога асяроддзя для людзей інваліднасцю па зроку.У рамках месячніка праведзены маніторынг на наяўнасць даступнага асяроддзя ў месцах пражывання людзей з інваліднасцю па зроку ў шматкватэрных дамах г. Лепеля. Адмысловая ўвага нададзена в. Бароўка, тамака пражываюць 15 чалавек маючых інваліднасць па зроку. У Бароўцы правераны ўсе месцы сацыяльнай інфраструктуры на наяўнасць даступнасці.Па выніках маніторынгу складзены адпаведныя акты, якія будуць перададзены ў Міжведамасны савет.Прайшлі заняткі, накіраваныя на вывучэнне правіл, як аказаць дапамогу людзям з інваліднасцю па зроку. Этыка зносін і тыповыя памылкі пры ўзаемадзеянні з невідушчымі і са слабым зрокам людзьмі з удзелам спецыялістаў ТЦСАН. Адбылася сустрэча з кіраўніцтвам філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 14 г. Лепель» па пытаннях стварэння даступнага асяроддзя на тэрыторыі аўтавакзала г. Лепеля.Прайшлі навучальныя мерапрыемствы для людзей з інваліднасцю па зроку - «Марафон бяспекі» і «Быць самастойным, гэта крута!»Месячнік «Чалавек з белым кіем» - гэта магчымасць не толькі больш прадуктыўна вырашаць надзённыя праблемы невідушчых і са слабым зрокам людзей, але і ў першую чаргу мяняць уяўленні людзей аб тым, як жыве ў сучасным свеце невідушчы чалавек і якіх поспехаў ён можа дабіцца, - распавяла Вольга Міхайлаўна.Падрыхтавала Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»