Пасяджэнне Каардынацыйнага Савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый Лепельскага раёна прайшло сёння ў райвыканкаме

15.11.2024

Пасяджэнне Каардынацыйнага Савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый Лепельскага раёна прайшло сёння ў райвыканкаме

Адным з пытанняў на парадку дня стала ўключэнне ў склад Каардынацыйнага Савета новых членаў.

Далей галоўнай тэмай для гутаркі лепельчан стала выбарчая кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Святлана Шэвялёва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, нагадала, што ў краіне працягваецца збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі.

Гэты этап працягнецца па 6 снежня ўключна. 1 студзеня 2025 г. пачнецца перадвыбарная агітацыя. З 21 па 25 студзеня можна будзе прагаласаваць датэрмінова. Выбары Прэзідэнта Беларусі прызначаны на 26 студзеня.