Патрыятычнае выхаванне - гэта падмурак, на якім будуецца будучыня

16.01.2026

Патрыятычнае выхаванне - гэта падмурак, на якім будуецца будучыня

Менавіта ў юным узросце закладваюцца каштоўнасці абавязку, гонару і шчырай любові да сваёй Айчыны. У СШ №3 г. Лепеля адбылася падзея, якая стала важнай вяхой на гэтым шляху — урачыстае прысвячэнне ў выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба "Гонар" органаў унутраных спраў. З асаблівай увагай да будучай змены звярнуўся начальнік Лепельскага РАУС палкоўнік міліцыі Антон Карчэўскі. Яго сказаныя на дарогу словы аб адказнасці, вернасці і актыўнай грамадзянскай пазіцыі сталі для рабят галоўным арыенцірам. Кульмінацыяй дня стала ўрачыстая клятва. Пад кіраўніцтвам намесніка начальніка РАУС падпалкоўніка міліцыі Аляксея Пшонкi юныя патрыёты далі абяцанне быць годнымі членамі клуба, сваімі справамі ўмацоўваць аўтарытэт арганізацыі і служыць прыкладам для аднагодкаў. Кранальныя музычныя нумары стварылі асаблівую атмасферу. Песня "Беларусь" стала яркім і эмацыйным акцэнтам, нагадаўшы пра тое, у імя чаго юнакі і дзяўчаты ўступаюць у гэты клуб. Мерапрыемства мела і глыбокі духоўны складнік. Протаіерэй Адам звярнуўся да выхаванцаў з благаслаўленнем, падкрэсліўшы непарыўную сувязь любові да Радзімы з такімі цнотамі, як сумленнасць, міласэрнасць і павага да традыцый.