Першыя фота новай залы, якая хутка стане даступнай для наведвання

06.11.2024

Першыя фота новай залы, якая хутка стане даступнай для наведвання

Лепель XIX стагоддзя перажывае перыяд бурнага развіцця. Горад становіцца цэнтрам павета, яго аблічча зменьваецца: будуецца вялікі будынак прысутных месцаў; узводзіцца велічны Праабражэнскі сабор; з'яўляецца сучасны будынак касцёла Святога Казіміра.

Але галоўнае - Лепель становіцца ключавым звяном Бярэзінскай воднай сістэмы. Водныя артэрыі Чорнага і Балтыйскага мораў злучаюцца адзіным транспартным калідорам. Гэта адкрывае новыя гарызонты для гандлю, садзейнічае дастаўцы тавараў і павышэнню дабрабыту жыхароў.

Работа над новай экспазіцыяй працягваецца.