Першыя тысячнікі ў раёне!

07.08.2024

Першыя тысячнікі ў раёне!

Аграрыі - сапраўдныя героі нашага часу! Іх упартасць, адказнасць і імкненне да выніку - натхняюць! А рэкорды - гэта выдатны паказчык іх прафесіяналізму і зацятасці!

Запаветная мяжа ў 1000 тон пакарылася Раману Аксяновічу і Паўлу Курбацкаму з філіяла "Баброва-агра" закрытага акцыянернага таварыства "Віцебскаграпрадукт".

Старэйшы камбайнер Раман Аксяновіч першым намалаціў 1000 тон збожжа ў аператыўным спаборніцтве экіпажаў, занятых на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у 2024 годзе.

Старэйшы камбайнер Павел Курбацкі стаў пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў на ўборцы рапсу, збожжавых культур у 2024 годзе сярод маладзёжных экіпажаў, які першым у раёне намалаціў 1000 тон збожжа і paпсу.

Павіншавалі камбайнераў з працоўнай перамогай проста на полі кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Мончык, першы сакратар РК ГА "БРСМ" Дар'я Мазго, а таксама кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства.