Па ініцыятыве Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" у Віцебску ўрачыста адкрылі клуб прыёмных сем'яў "Пад бацькоўскім крылом"

21.01.2026

Па ініцыятыве Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" у Віцебску ўрачыста адкрылі клуб прыёмных сем'яў "Пад бацькоўскім крылом"

Запрашэнні на мерапрыемства атрымалі больш за два дзясяткі сем'яў з розных куткоў паўночнага рэгіёна – бацькі, якія стануць куратарамі праекта ў сваіх раёнах.

Лепельскі раён прадстаўляла Ірына Ісаковіч. Ірына Пятроўна ўжо больш за 10 гадоў з'яўляецца прыёмнай мацi, у цяперашні час выхоўвае дваіх дзяцей.

Усяго ў Віцебскай вобласці налічваецца 298 прыёмных сем'яў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марына Навіцкая.

Удзел у рабоце Клуба дасць замяшчаючым бацькам магчымасць абменьвацца асабістым вопытам, аказваць узаемную падтрымку, павышаць асабістую і прафесійную кампетэнтнасць