Пад старшынствам кіраўніка раёна Міхаіла Кісялевіча прайшло пазачарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта

08.05.2025

Пад старшынствам кіраўніка раёна Міхаіла Кісялевіча прайшло пазачарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта

Удзельнікамі пасяджэння сталі прадстаўнікі раённай улады, пракуратуры, службаў прафілактыкі, кіраўнікі працоўных калектываў і іншыя зацікаўленыя.

Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 1 квартал распавяла начальнік аддзела эканомікі Святлана Палячэнка.

Пасля дэталёвага абмеркавання пытання намечаны мерапрыемствы па забеспячэнні станоўчай дынамікі росту эканомікі раёна, выкананню ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы, а таксама па ўстойлівым выкананні даходнай часткі бюджэту.

- Рэзервы ёсць па ўсіх напрамках, - адзначыў старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч. - Іх трэба правільна задзейнічаць.

Таксама разгледжаны і іншыя важныя пытанні, па кожным прыняты адпаведныя рашэнні.

Акрамя гэтага, аб неабходнасці замены касавага абсталявання распавяла начальнік ІМПЗ Рэспублікі Беларусь Лепельскага раёна Мая Бародзіч.