Пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святланы Шавялёвай прайшла вучоба ідэалагічнага актыву Лепельшчыны

07.08.2025

Пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святланы Шавялёвай прайшла вучоба ідэалагічнага актыву Лепельшчыны

У ліку запрошаных — намеснікі кіраўнікоў, спецыялісты арганізацый раёна і адказныя за ідэалагічную работу ў працоўных калектывах.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася Святлана Аляксандраўна, якая адзначыла, што ў ідэалагічнай рабоце дробязяў не бывае і важным пытаннем з'яўляецца стварэнне спрыяльнага мікраклімату ў працоўным калектыве, калі чалавек адчувае да сябе ўвагу.

У ходзе пасяджэння былі падведзены вынікі работы ідэалагічнай вертыкалі раёна за першае паўгоддзе 2025 года і вызначаны задачы на другое паўгоддзе.

Закранулі і тэму падрыхтоўкі да мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня горада Лепеля і Дня народнага адзінства.

Таксама абмеркавалі работу з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі на першае працоўнае месца. Пра гэта распавяла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Пруская.

Аб інфармацыйнай прасторы арганізацый і прадпрыемстваў Лепельскага раёна падрабязна расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Серабро.

ЁСЦЬ МЕРКАВАННЕ:

Вытворца работ філіяла "Дражно" ЗАТ "Віцебскаграпрадукт" Павел Міхаль: — Я ўпэўнены, што роля ідэалогіі як падмурка ўстойлівай і моцнай дзяржавы павінна ўзрастаць. У цяперашні час, як ніколі, важна, каб кожны жыхар нашага раёна разумеў: незалежна ад таго, дзе ён знаходзіцца і якую працу выконвае, ён прадстаўляе сваю краіну і яе інтарэсы. Задача ідэолагаў — падтрымліваць яго ў гэтым. Таму ўдзел у такіх семінарах мае вялікае значэнне.

Мірановіч Ганна, намеснік дырэктара па АД раённага ФАЦ: — Iдэалагічная работа павінна быць сістэмнай, актуальнай, нацэленай на вырашэнне дзяржаўных задач з улікам рэалій сённяшняга дня і ахопліваць усе катэгорыі работнікаў, прымаючы пад увагу іх узрост і стаж працы. Сёння атрымалі шмат каштоўнай інфармацыі, якую цяпер данясем у калектыве.

Ірына Боднар, спецыяліст па кадрах, адказная за моладзь філіял АТП №14: — Калі мы хочам бачыць Беларусь моцнай, квітнеючай дзяржавай, то павінны перш за ўсё думаць аб ідэалагічным падмурку беларускага грамадства. Таму вельмі важна праводзіць навучальныя семінары, на якіх ідэолагі дзеляцца сваімі напрацоўкамі і вопытам.