Памочнік пракурора Лепельскага раёна Дзіяна Трацэўская ў нядаўнім мінулым паспяховая спартсменка

11.02.2026

Памочнік пракурора Лепельскага раёна Дзіяна Трацэўская ў нядаўнім мінулым паспяховая спартсменка

Яна перамагала і займала прызавыя месцы на абласных спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы і армрэстлінгу, паспяхова выступала на рэспубліканскіх стартах. Падымала штангу вагой 135 кг!

Дзіяна скончыла Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву, затым юрфак ВДУ імя П. Машэрава..

У пракуратуры Лепеля Дзіяна служыць ужо год і тры месяцы. Яна без перабольшання ў захапленні ад сваёй службы.

Я атрымліваю вельмі шматгранны і рознабаковы вопыт, - падкрэслівае малады спецыяліст. Я тут не толькі ў якасці юрыста і дзяржабвінаваўцы. Але яшчэ і як аграном, спецыяліст па закупках, займаюся прыродаахоўнай дзейнасцю, спасцігаючы мудрасьці ляснічага. Каб усё працавала па законе.

І ў цэлым ураджэнцы Асіповічаў вельмі камфортна на Віцебшчыне: - Мне тут падабаецца прыгожая прырода, багацце фестываляў і культурна-масавых мерапрыемстваў.