Памочнік урача-гігіеніста Лепельскага райЦГіЭ Наталля Тарасава, памочнік урача-эпідэміёлага Дар'я Аўтух сумесна з рэдакцыяй ацанілі, як гандлёвыя аб'екты даглядаюць за сваімі тэрыторыямі зімой

06.01.2026

Памочнік урача-гігіеніста Лепельскага райЦГіЭ Наталля Тарасава, памочнік урача-эпідэміёлага Дар'я Аўтух сумесна з рэдакцыяй ацанілі, як гандлёвыя аб'екты даглядаюць за сваімі тэрыторыямі зімой

Месцамі назіраліся несвоечасовыя ўборка снегу і апрацоўка тэрыторыі процігалалёднымі сродкамі.

Як патлумачыла спецыяліст, часцяком прэтэнзіі не да ўсёй тэрыторыі, а толькі да асобных яе ўчасткаў.

Каля некаторых гандлёвых аб'ектаў снег хоць і прыбіралі своечасова, але складуюць яго ля ўваходаў, на паркоўках і зялёных зонах. У выніку калі снег пачне раставаць, прывядзе да навалы бруду і смецця.

Нагадваем, што ўладальнікі абавязаны падтрымліваць чысціню прылеглай зоны. Яны павінны сачыць за тым, каб не было слізкіх участкаў, гурбаў і небяспекі падзення лёду, а таксама за ўборкай снегу з дахаў і прылеглых тратуараў, згодна з нарматыўным актам.