Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
17.03.2025
Парадак і чысціня даўно сталі брэндам Беларусі
Але часам мы забываемся, што за гэтым - штодзённая праца вялікай колькасці людзей. Праца, якую некаторыя не паважаюць і не цэняць…
З надыходам добрага надвор'я жыхары і госці нашага раёна часта адпраўляюцца ў лясныя масівы на адпачынак. Але, на жаль, не ўсе за сабой прыбіраюць смецце. А ў ім маюцца розныя хімічныя злучэнні, якія атручваюць нашу зямлю, ваду, паветра, наносяць шкоду здароўю.
Усім грамадзянам неабходна памятаць, што ў выпадку забруджвання лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці прадугледжаны штраф у памеры да дзесяці базавых велічынь.
Нагадваем таксама, што рыбаловы абавязаны падтрымліваць належны санітарны стан рыбалоўных угоддзяў, не пакідаць на іх берагах смецце і іншыя адходы.
Па дадатковую інфармацыю па пытаннях аховы жывёльнага і расліннага свету звяртацца ў Лепельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе па тэл.3-43-85.