Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
18.07.2025
Наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і аддзялення для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Лепельскага раёна наведалі з экскурсіяй сталіцу нашай Радзімы – горад Мінск.
Праграма візіту была насычанай і прадуманай, каб кожны ўдзельнік змог атрымаць максімум станоўчых эмоцый і новых ведаў.
Падчас пешаходнай экскурсіі "Мінск ад гісторыі да сучаснасці" лепельчане змаглі дакрануцца да багатай гісторыі горада, прайсціся па яго старадаўніх вулачках, убачыць знакавыя архітэктурныя помнікі і даведацца мноства цікавых фактаў пра Мінск.
Затым удзельнікаў чакала не менш захапляльная экскурсія ў Палац Рэспублікі. Гэта знакавае месца, якое з'яўляецца цэнтрам культурнага жыцця краіны, уразіла ўсіх сваёй архітэктурай, маштабам і атмасферай.
Паездка ў Мінск падарыла наведвальнікам Лепельскага ТЦСАН не толькі новыя ўражанні і веды, але і магчымасць зносін, абмену эмоцыямі і проста прыемнага баўлення часу ў коле аднадумцаў.