Пасядзелкі "Цудоўная пара – зіма"

13.02.2025

Пасядзелкі "Цудоўная пара – зіма"

Такая пазітыўная назва пасяджэння клуба "Добрыя сустрэчы", якое прайшло ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Сустрэча была прысвечана самаму чароўнаму часу года, нягледзячы на тое што за акном няма снегу. У кожнай пары года ёсць свой атрыбут, у зімы - безумоўна, свечка. Сёння ўдзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з таленавітым майстрам нашага горада Наталляй Заастроўскай, якая ведае аб гэтым прадмеце вельмі шмат.

Наталля не толькі распавяла шмат цікавага, але і правяла майстар-клас па вырабе свечкі з вашчыны — тонкай пласціны натуральнага пчалінага воску з нанесеным на яе рэльефнага малюнка сот. Таксама кожнаму ўдзельніку майстар падарыла свечку, якая зможа стварыць спрыяльную атмасферу і падарыць добры настрой.

Падчас цёплай сустрэчы таксама ўспомнілі любімыя вершы пра зіму, адгадвалі загадкі, даведаліся гараскоп на бліжэйшы час, павіншавалі тых, хто нарадзіўся зімой і, вядома, паслухалі любімыя мелодыі.