Пра 85-годдзе ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР гаварылі сёння ў калектыве Лепельскага раённага сацыяльна-педагагічным цэнтры

18.09.2024

Пра 85-годдзе ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР гаварылі сёння ў калектыве Лепельскага раённага сацыяльна-педагагічным цэнтры

У Адзіным дні інфармавання ва ўстанове адукацыі прыняла ўдзел інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні Лепельскага райвыканкама Веранікай Хомбак.

Алена Барадзейка, загадчык сектара культуры Лепельскага райвыканкама, нагадала гістарычныя падзеі, звязаныя з уз'яднаннем Беларусі. Старэйшы інспектар па дазвольнай рабоце Лепельскага РАУС Яўгенія Свідзінская інфармавала аб парадку правядзення спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Арсенал", накіраванага на супрацьдзеянне незаконнаму абароту зброі. Алена Пятрова, намеснік галоўнага ўрача Лепельскай ЦРБ, заклікала прысутных праходзіць планавую дыспансэрызацыю.