Праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі сёння разгледзелі на чарговым пасяджэнні міжведамаснага савета па правах інвалідаў. Сустрэча ўключала ў сябе дзве часткі - пленарную і выязную

18.10.2024

Праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі сёння разгледзелі на чарговым пасяджэнні міжведамаснага савета па правах інвалідаў. Сустрэча ўключала ў сябе дзве часткі - пленарную і выязную

Удасканаленне работы па падтрымцы дзяцей з АПФР у Лепельскім раёне, вынікі абследавання назіральнымі камісіямі домаўладанняў і кватэр, у якіх пражываюць інваліды, аказанне дапамогі такім грамадзянам па ўстараненню парушэнняў правілаў бяспекі, арганізацыя турыстычнай дзейнасці для асоб з абмежаванымі магчымасцямі - гэтыя пытанні сёння былі вынесены на парадак дня.

Падчас выязной часткі пасяджэння члены міжведамаснага савета наведалі адрасы, дзе ўжо зроблена работа па стварэнню безбар'ернага асяроддзя, а таксама тыя дамы, дзе такую работу яшчэ трэба будзе правесцi.

Работа з інвалідамі будуецца на індывідуальным падыходзе да кожнага з іх. Дзяржава робіць усё для таго, каб людзі з інваліднасцю былі максімальна ўцягнуты ў грамадства. Важна не проста ствараць безбар'ернае асяроддзе, а разумець, як чалавек з інваліднасцю зможа ёй карыстацца. Усё павінна быць якасна, зручна, прадумана і надзейна, - адзначыла Вераніка Хомбак, намеснік старшыні райвыканкама.