Прафесійнае свята адзначаюць сёння і супрацоўнікі Лепельскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

12.09.2024

Прафесійнае свята адзначаюць сёння і супрацоўнікі Лепельскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

Выезды на месцы здарэнняў, збор доказаў, расследаванне крымінальных спраў, напружаны графік і дзяжурства — лёгкай працу следчых не назавеш.

У той жа час яе ўсё часцей выбіраюць жанчыны, якія нічым не саступаюць моцнаму полу, расследуючы самыя розныя злачынствы. Пры гэтым паспяваюць добра выглядаць і надаваць увагу сям'і. Ёсць прадстаўніцы прыгожага полу і ў Лепельскім раённым аддзеле Следчага камітэта, тут яны ў большасці.

З пачатку года Лепельскімі следчымі распачата 122 крымінальныя справы. Асноўная маса злачынстваў — крадзяжы. На лідэрскія пазіцыі выходзяць злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій, кіберзлачыннасць. Ёсць у пераліку расследаванняў справы аб хуліганстве, па фактах згону і ДТЗ, ухілення ад выплаты сродкаў на ўтрыманне дзяцей, карупцыйныя злачынствы, у сферы сямейна-бытавых адносін і іншыя.

Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства - гэта дзень тых, дзякуючы каму мы спакойна спім па начах, адчуваем сябе ў бяспецы, гуляючы па вуліцах роднага горада.

Жадаем калектыву ведамства моцнага здароўя і стойкасці духу, а таксама поспехаў ва ўсіх пачынаннях.