Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
24.07.2024
Прафсаюзы Беларусі перадалі Лепельскаму аграрна-тэхнічнаму каледжу новы трактар
Новы трактар - падарунак ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі - сёння перадалі Лепельскаму аграрна-тэхнічнаму каледжу. У цырымоніі прыняў удзел старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
– Гэты год багаты на значныя і важныя даты, насычаны прыемнымі падзеямі і момантамі. І перададзеная новая тэхніка для каледжа - патрэбны падарунак. На трактары хлопцы будуць працаваць у полі, удзельнічаць у бітве за ўраджай, каваць аграрную славу нашага рэгіёну. Дзякуй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Мы будзем выкарыстоўваць трактар на ўсе 100 не толькі ў палях, але і навучальным працэсе.
На Мiнскім трактарным заводзе прадстаўнікі самай масавай грамадскай арганізацыі на чале са старшынёй Юрыем Сянько прынялі ўдзел у незвычайнай акцыі па зборцы трактара "Беларус". На корпус энерганасычанай тэхнікі нанесены спецыяльны надпіс: "120 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі".
Гэты падарунак адкрые новыя магчымасці і палепшыць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў сельскай гаспадаркі.