Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
31.05.2022
Празвінелі апошнія званкі для выпускнікоў Лепельшчыны
У школах Лепельшчыны празвінелі апошнія званкі для выпускнікоў, якія адкрылі ім дарогу ў дарослае жыццё.
Накіроўваемся ў СШ 1 горада Лепеля. Прыбраныя пасталелыя навучэнцы, песні і вершы, кветкі для любімых настаўнікаў, словы на дарогу 9- і 11-класнікам, слёзы бацькоў - так у некалькіх словах можна апісаць урачыстую лінейку ва ўстанове адукацыі. Павіншаваць рабят з заканчэннем важнага этапу ў жыцці прыехалі і ганаровыя госці. Так, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Анатоль Карпіцкі адзначыў, што ў хлопцаў завяршыўся важны этап жыцця, калі фармуюцца асноўныя ўяўленні аб свеце, аб сяброўстве, назапашваецца вопыт, з якім яны пойдуць у будучыню. Наперадзе самастойныя рашэнні і адказныя ўчынкі, вялікія магчымасці для самарэалізацыі, каб знайсці сваё месца ў жыцця
— Прыйшоў час вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, працягнуць вучобу па абранай спецыяльнасці. Поспех шмат у чым залежыць ад вашай ініцыятывы, упэўненасці ў сваіх сілах, жаданні ісці наперад, - сказаў Анатоль Міхайлавіч.
Пажадалі ўдачы выпускнікам дырэктар школы Аксана Харлёнак, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Алена Бельская, класны кіраўнік 11 класа Святлана Сцепанец, маці навучэнкі Анастасія Плігоўка і іншыя госці.
Кранальны танцавальны нумар для ўсіх прысутных паказалі выпускнікі, а таксама ў вершах распавялі пра выдатныя гады, праведзеныя ў сценах любiмай школы. Для адзінаццацікласнікаў завяршыўся навучальны год, наперадзе іх чакаюць іспыты, а пасля - доўгачаканы выпускны. У гэтым годзе ва ўсіх школах краіны ён пройдзе 10 чэрвеня. І раніцай, сустракаючы світанак, ужо былыя школьнікі загадаюць свае запаветныя жаданні. Многія з хлопцаў менавіта на такіх урачыстых мерапрыемствах пачынаюць усведамляць, што школьныя гады праляцелі, як адно імгненне, але гэта быў самы цудоўны час знаёмстваў, здабыцця не толькі новых ведаў, але і сяброў, а таксама магчымасць праявіць сябе. Гэты дзень для іх радасны і сумны адначасова, бо пад пералівы сімвалічнага званка яны развітваюцца не проста з любiмай школай, але і з бесклапотным дзяцінствам. Наперадзе новыя вяршыні, якія хутка пачнуць пакараць. І якую б прафесію хлопцы ні абралі, галоўнае, заставацца вернымі абранай мэце, як бы цяжка ні даводзілася. Заўсёды знойдзецца месца ўсяму добраму і светламу, калі верыць у сябе!