Старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан пабываў на экскурсіі ў ЦВК

06.02.2025

Старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан пабываў на экскурсіі ў ЦВК

Прэм'ерная экскурсія ў гэтым годзе. Слухачы Прэзідэнцкай Акадэміі наведалі ЦВК Беларусі.

Этапы развіцця выбарчай сістэмы нашай краіны, яе сучаснае аблічча - тое, што цікавіць кожнага. Але сёння ўсё яшчэ актуальная тэма - мінулыя Прэзідэнцкія выбары. Абмеркавалі ход выбарчай кампаніі, унутраныя працэсы і важнасць інфармацыйнай работы.

Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка распавёў слухачам падрабязнасці ўсіх этапаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі, асабліва была цікавая тэма зладжанай і ўпэўненай работы тэрытарыяльных і ўчастковых камісій, удзел моладзі ў гэты перыяд і неабыякавасць людзей, якія сталі часткай гісторыі.