Прадстаўнікі Лепельскай раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў на чале з Сяргеем Крывелем і ветэраны - удзельнікі лакальных войнаў Расійскай Федэрацыі і Беларусі, якія аздараўляюцца і адпачываюць у Лепельскім ваенным санаторыі, наведалі Магілёў

20.05.2025

Прадстаўнікі Лепельскай раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў на чале з Сяргеем Крывелем і ветэраны - удзельнікі лакальных войнаў Расійскай Федэрацыі і Беларусі, якія аздараўляюцца і адпачываюць у Лепельскім ваенным санаторыі, наведалі Магілёў, дзе сустрэліся са сваімі баявымі таварышамі.

Сустракаў гасцей намеснік Магілёўскай абласной арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Валерый Ваньковіч, а таксама прадстаўнікі гарадской і раенных першасных арганізацый.

Ветэраны аддалі даніну памяці сваім баявым таварышам, якія загінулі ў Афганістане, усклаўшы вянок да мемарыяла "воінам-інтэрнацыяналістам", наведалі мемарыяльны комплекс "Буйніцкае поле" і музейную экспазіцыю Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава ў Магілёўскім агралесатэхнічным каледжы.

Ва ўрачыстай абстаноўцы абмяняліся падарункамі.