Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
08.05.2025
Прадстаўнікі мясцовай улады і службы раёна сустрэліся на пасяджэнні камісіі па пытаннях папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку ад надзвычайных сітуацый
Сустрэча прайшла пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Веранікі Хомбак.
Самае галоўнае пытанне - арганізацыя работы назіральных камісій. Сістэмнае і якаснае абследаванне домаўладанняў катэгараваных грамадзян - першарадная задача для службаў прафілактыкі.
Нагадаем, у поле зроку назіральных камісій часцей за ўсё трапляюць домаўладаннi грамадзян групы рызыкі. У гэтую катэгорыю ўваходзяць асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, шматдзетныя сем'і і сем'і, якія стаяць на ўліку як тыя, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінокія і самотна пражываючыя грамадзяне, інваліды.
Таксама на пасяджэнні гучала тэма купальнага сезона. Адзначым, ён пачаўся з 1 мая, аднак у сувязі з умовамі надвор'я жадаючых выкупацца пакуль няма. Захаванне грамадзянамі правілаў бяспекі на вадзе таксама будзе кантралявацца службамі.