Прадстаўнікі раённай газеты "Лепельскі край" прынялі ўдзел у V Форуме медыйнай супольнасці Беларусі ў складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці ў Гомелі

06.06.2025

Прадстаўнікі раённай газеты "Лепельскі край" прынялі ўдзел у V Форуме медыйнай супольнасці Беларусі ў складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці ў Гомелі

Галоўная тэма форуму - роля праўдзівай і аб'ектыўнай інфармацыі ў сучасным свеце.

Форум сабраў у Гомелі каля 1 000 удзельнікаў, сярод якіх прадстаўнікі дзяржаўных СМІ (рэспубліканскіх, рэгіянальных, ведамасных), ідэалагічнай вертыкалі краіны, прэс-службаў дзяржаўных органаў і арганізацый, блогасферы, а таксама эксперты ў сферы камунікацый.