Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
20.05.2025
Прадстаўнікі Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у адборачным туры 4 сезона музычнага праекта "Зорны шлях"
У кастынгах за два дні паўдзельнічала больш за 200 чалавек, натхнёных любоўю да музыкі.
- Узровень канкурсантаў у Віцебску звычайна вельмі высокі, усе cпяваючыя і выбіраць вельмі складана. У праект пройдзе два чалавекі, а астатнія таксама малайцы. Ні ў якім разе не пакідайце сваю мару! - звярнуўся да ўдзельнікаў прадзюсар праекта Андрэй Гузель.
У Паставах сваю каманду набіраў беларускі спявак Тэа. Сярод прэтэндэнтаў на ўдзел у тэлепраекце былі жыхары ўсіх бліжэйшых раёнаў. Людзі спявалі ад душы, і якой бы ні была тэма песні – са сцэны гучаў пасыл дабра і міру. Адборачны тур у Оршы правяла заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева, у Наваполацку – Валерый Шмат, у Лепелі – Яўген Алейнік. Кастынгі паказалі, што сярод жыхароў Віцебшчыны ёсць вельмі творчыя, таленавітыя людзі, якія ўмеюць шанаваць і дарыць людзям прыгожае.