Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
04.02.2025
Прадстаўніцы прыгожага полу сустрэліся на пасяджэнні раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын"
На парадку дня - абранне кіруючага актыву арганізацыі.
У выніку галасавання старшынёй раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" абраная Вераніка Хомбак (намеснік старшыні райвыканкама).
Намеснікам старшыні - Таццяна Курто (дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №211 ААТ "ААБ Беларусбанк" у г. Лепелі).
Сакратаром - Алена Серабро (галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі).
Любую, нават самую складаную ідэю рэалізаваць прасцей, калі рабіць гэта не ў адзіночку, а аб'яднаўшы намаганні і інтарэсы вялікай групы людзей. Жанчыны могуць усё. Мне здаецца, гэта ўжо не раз даказана гісторыяй. А калі яны яшчэ аб'ядноўваюцца, то няма нічога такога, што для іх было б немагчыма. Будзем рэалізаваць новыя праекты на карысць нашых цудоўных жанчын, на карысць нашай краіны, - адзначыла Вераніка Хомбак.