Папярэджаны, значыць узброены

02.12.2025

Папярэджаны, значыць узброены

Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама на чале з намеснікам старшыні Мікалаем Латышавым сустрэлася ў калектывам Лепельскага ўчастка філіяла "Энергазбыт" РУП "Віцебскэнерга" ў рамках адзінага дня інфармавання.

Галоўная тэма абмеркавання: "Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці".

- Сёння важна не толькі самім быць асцярожнымі, але і навучыць дзяцей лічбавай пісьменнасці. Інтэрнэт - гэта адлюстраванне рэальнага свету: у ім ёсць і добрыя, і дрэнныя людзі, і правілы бяспекі тут гэтак жа важныя, як і на вуліцы. Не эканомце на часе, часцей і больш размаўляйце са сваімі дзецьмі! - падкрэсліў Мікалай Латышаў.

Ён азнаёміў прысутных са статыстыкай ашуканскіх схем і іх наступствах у сетцы Інтэрнэт, у чарговы раз нагадаўшы аб пільнасці ў віртуальнай прасторы, а таксама аб галоўных правілах абароны сваіх сродкаў і выключэння верагоднасці заключэння сумніўных здзелак.