Выдатная навіна! ІМПЗ Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне (lV група) прызнана лепшай у рэспубліцы па выніках работы за 2024 год!

14.02.2025

Выдатная навіна! ІМПЗ Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне (lV група) прызнана лепшай у рэспубліцы па выніках работы за 2024 год!

Падаткі - гэта бясплатная адукацыя, медыцынская дапамога, сацпадтрымка і многае іншае. Ад іх залежыць не толькі сучаснасць, але і будучыня нашай краіны.

Дарагія лепельчане, вы ўносіце неацэнны ўклад у эканамічную бяспеку нашага раёна і дзяржавы ў цэлым. Без напаўнення бюджэту не было б развіцця сацыяльнай сферы. Бо большая частка падаткаў накіроўваецца менавіта ў ахову здароўя, адукацыю і іншае.

Віншуем і ганарымся вамі!