Працягваецца датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі

23.01.2025

Працягваецца датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі

"Я лічу, што ўдзел у выбарах - грамадзянскі абавязак кожнага беларуса.

Я ўжо зрабіла свой выбар. Выбар на карысць светлай будучыні сваёй краіны, яе незалежнасці і мірнага развіцця. Я за моцную і квітнеючую Беларусь. Я за тое, каб нашы дзеці жылі пад мірным і спакойным небам, мелі магчымасць атрымліваць адукацыю і ўсе матэрыяльныя даброты. Сёння ў нас для гэтага ёсць усё." - падзялілася ў першы дзень датэрміновага галасавання сваім меркаваннем старшыня Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Мончык.