Прадукцыя філіяла "Лепельскі МКК" - чэмпіёны 2025 года

06.06.2025

Прадукцыя філіяла "Лепельскі МКК" - чэмпіёны 2025 года

На выставе "Белагра-2025 " узнагародзілі пераможцаў народнага конкурсу-дэгустацыі "Чэмпіён смаку". У дзвюх намінацыях - "Малако сухое" і "Масла салодкае" - нашы землякі заваявалі дыпломы 1 ступені.

Конкурс-дэгустацыя "Чэмпіён смаку" - гэта даследаванне спажывецкіх пераваг на аснове экспертнага і народнага галасавання. У Беларусі конкурс праводзіцца з 2013 года.

Лагатып "Чэмпіён смаку" - гэта знак поўнай адпаведнасці густам спажыўца і народнага выбару.

Лепельскі малочнакансервавы камбінат - не толькі вядомы ў Беларусі брэнд "Лепелька". Перш за ўсё гэта смачная, натуральная, экалагічная прадукцыя высокай якасці.

Камбінат па праве лічыцца вядучым вытворцам сухога малака і масла на Віцебшчыне.

А яшчэ тут робяць смачнае марозіва.

У гэтым маглі пераканацца наведвальнікі выставы "Белагра-2025".