Прафарыентацыя — на першым месцы!

19.11.2025

Прафарыентацыя — на першым месцы!

Стала добрай традыцыяй для Лепельскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС запрашаць да сябе ў госці навучэнцаў. І гэтым разам гасцямі сталі навучэнцы гімназіі ім. І.М. Ерашова г. Лепеля.

Дзецям былі даведзены асноўныя моманты для паступлення ў спецыялізаваны ліцэй, каледж і вышэйшыя навучальныя ўстановы Міністэрства ўнутраных спраў. Хлопцы цікавіліся пытаннямі прахаднога бала для паступлення, якая фізічная падрыхтоўка павінна быць, а таксама якія навучальныя прадметы трэба здаваць для паступлення.

Старшына міліцыі Мірановіч С.М., распавёў хлопцам пра службу ў ахове, а таксама паказаў сродкі самаабароны, арганізаваў экскурсію па аддзяленні. Хлопцы змаглі прымерыць сродкі самаабароны, пасядзець у службовым аўтамабілі.

Эмацыйным і пазітыўным стала паказальнае выступленне са службовым сабакам міліцыянера-кінолага групы затрымання старшага сяржанта міліцыі Палонскага Д. А. Бельгійская аўчарка "Ласка" прадэманстравала агульны курс дрэсіроўкі.