Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў дачыненні да 41-гадовага жыхара горада Віцебска

06.02.2025

Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў дачыненні да 41-гадовага жыхара горада Віцебска

Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў дачыненні да 41-гадовага жыхара горада Віцебска - яму інкрымінаваны здзек над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь

У ходзе судовага следства ўстаноўлена, што раней не судзімы 41-гадовы жыхар г. Віцебска, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення ў цэнтры горада Лепеля, паблізу адміністрацыйнага будынка, на вачах у старонніх грамадзян, з мэтай здзеку над дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь – Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь, выказваючы тым самым абразлівае стаўленне да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь, падскочыў і вырваў рукамі драўлянае дрэўка з прымацаваным на ім палотнішчам Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, размешчаных на сцяне названага будынка ў металічным кранштэйне, пры гэтым сарваў кранштэйн з месца яго мацавання і пашкодзіў драўлянае дрэўка, пасля чаго Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь са дрэўкам аднёс на вуліцу Валадарскага ў г. Лепелі, дзе пакінуў на вуліцы і ўцёк.

Абвінавачаны М. у судовым пасяджэнні вінаватым сябе ў здзяйсненні інкрымінаванага яму злачынства прызнаў цалкам, чыстасардэчна раскаяўся ва ўчыненым злачынстве.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд пастанавіў абвінаваўчы прысуд. На падставе арт. 370 КК Рэспублікі Беларусь мужчыну прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд суда не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны.