Прайшло чарговае пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку

02.10.2025

Прайшло чарговае пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку

У ліку запрошаных – грамадзяне, якім нагадалі аб неабходнасці працаўладкавання, адмовы ад шкодных звычак і няўхільнага выканання патрабаванняў па выкананні грамадскага парадку, а таксама аб бацькоўскіх абавязках.

Усе грамадзяне, разгледжаныя на пасяджэнні, знаходзяцца пад жорсткім кантролем участковых інспектараў РАУС.

— Прафілактычная работа з грамадзянамі, схільнымі да злоўжывання спіртнымі напоямі і супрацьпраўных паводзін, павінна ажыццяўляцца на пастаяннай аснове, — адзначае старшыня СГПАП Вікторыя Пшонка. — Безумоўна, перавыхаваць дарослага чалавека досыць складана, аднак дапамагчы яму стаць на шлях выпраўлення — задача пасільная. Такая форма работы як запрашэнне на СГПАП, а разам з гэтым грамадскае ганьбаванне, таксама маюць станоўчы ўплыў. Работа ў гэтым кірунку будзе працягнутая і ў далейшым.