Проста прыгожа!

04.09.2025

Проста прыгожа!

У вёсцы Домжарыцы гатовы мурал на сцяне аднаго са шматкватэрных жылых дамоў. Лепельскі край ажывіў карцінку з дапамогай ШІ

Аўтарамі эскіза такой цудоўнай выявы сталі два мастакі з Віцебска. Яны ж і ўвасобілі задумку ў рэальнасць.

Праект рэалізаваны пры фінансавай падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

На сцяне намаляваная дзяўчынка ў народным касцюме, якая трымае ў руках Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.