Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
11.11.2024
Прыгожа, хвалююча, урачыста і відовішчна - менавіта так можна апісаць свята, якое прайшло ў Лепельскай дзіцячай школе мастацтваў напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі
Мерапрыемства было прысвечана не толькі чырвонаму дню календара, але і заканчэнню рамонтных работ у актавай зале ўстановы. Гэта сустрэча стала своеасаблівым стартам у бясконцай чарадзе ўрачыстасцяў на абноўленай сцэне.
Удзел у мерапрыемстве прынялі і прадстаўнiкi раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Міхаілам Кісялевічам. Кіраўнік раёна павіншаваў лепельчан з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, падкрэсліўшы важнасць гэтага свята для кожнага беларуса.
Адзначаючы гэты дзень, мы аддаём даніну ўдзячнасці ўсім пакаленням савецкіх людзей, якія заклалі фундамент сучаснай эканомікі, абаранілі гонар і незалежнасць краіны ў гады ваенных ліхалеццяў, праславілі нашу дзяржаву дасягненнямі ў навуцы, культуры, спорце.
Атрымаўшы ў спадчыну ад СССР значны эканамічны патэнцыял, суверэнная Беларусь захавала ўсё лепшае, што было створана ў гады Савецкай улады. Нашай краіне ўласцівыя эфектыўная сацыяльная палітыка, гармонія ў міжнацыянальных адносінах, грамадзянам забяспечаны ўмовы для развіцця іх здольнасцей ва ўсіх сферах сучаснага жыцця.