Пытанні жыццезабеспячэння грамадзян разгледжаны на сумесным пасяджэнні Прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта

22.11.2022

Пытанні жыццезабеспячэння грамадзян разгледжаны на сумесным пасяджэнні Прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта

Адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, на якім таксама прысутнічала старшыня Віцебскага аблспажыўтаварыства Таццяна Назарава.

Аб выкананні пратакола даручэнняў, дадзеных падчас правядзення Дня Бароўскага сельсавета, распавёў яго старшыня Валерый Кляшторны.

Уборка тэрыторыі населенага пункта, ямачны рамонт, замена кантэйнераў ЦКА, просьба спілаваць дрэвы — гэтыя і іншыя пытанні ўзнімалі жыхары сельсавета. Многія з іх ужо вырашаны, некаторыя яшчэ знаходзяцца на кантролі.

Аб выніках правядзення сходаў і сустрэч з насельніцтвам на тэрыторыі Слабадскога сельсавета далажылі адказныя выканаўцы згодна з графікам правядзення.

Скаргі на працу Лепельскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства па малым асартыменце тавараў у гандлёвых кропках і аўтакрамах, а таксама скарачэнні гандлёвых плошчаў магазінаў, абрэзка сукоў дрэў, падсыпка дарогі, — такія пытанні і праблемы ўзнялі жыхары сельсавета перад прадстаўнікамі ўлады.

Аб выніках абследавання рабочай групы па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні па ўладкаванні населеных пунктаў Слабадскога сельсавета расказаў Вадзім Пшёнка, інспектар аддзела будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама.

 

Вадзім Уладзіміравіч наглядна паказаў праблемы, якія існавалі на тэрыторыі сельсавета і на гэты момант вырашаны: смецце каля спартыўнай пляцоўкі ў раёне артбазы, а таксама на тэрыторыі рынку ўбрана, праведзена афарбоўка ўваходу ў магазіне Лепельскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства. У працэсе гутаркі абмеркавалі праблему кантэйнераў для ЦКА, якія з часам прыходзяць у непрыдатнасць і іх важна абнавіць або замяніць.

Аб выкананні зямельнага заканадаўства на тэрыторыі Слабадскога сельсавета далажыла Святлана Віцюнава, галоўны спецыяліст аддзела землеўпарадкавання Лепельскага райвыканкама.

Аб рабоце Слабадскога сельскага выканаўчага камітэта па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў расказаў Валерый Садоўскі, старшыня Слабадскога сельскага выканаўчага камітэта.

Аб рабоце па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва, якая праводзіцца на тэрыторыі Слабадскога сельсавета, расказала Наталля Іванова, дырэктар дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна».

Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі на тэрыторыі Дамжэрыцкага сельсавета далажыў Марк Мазго, інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Аб стане правапарадку на тэрыторыі Слабадскога сельсавета далажыў Аляксандр Мазго, участковы інспектар аддзела ўнутраных спраў Лепельскага райвыканкама.

Аб рэалізацыі на тэрыторыі Лепельскага раёна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2021 года № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустымі дамамі» расказала Ганна Бяльковіч, галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама.