Работнікі розных прадпрыемстваў і арганізацый дапамагаюць ва ўборцы ўраджаю аграрыям

13.08.2025

Работнікі розных прадпрыемстваў і арганізацый дапамагаюць ва ўборцы ўраджаю аграрыям

Так, гэтымі днямі ў полі старанна працуе камбайнерам і супрацоўнік Лепельскага лясгаса Мікалай Ханяк.

- Працаваць у полі - гэта сапраўднае задавальненне, - дзеліцца мужчына. - А сучасныя камбайны не толькі значна палягчаюць нашу працу, але і скарачаюць тэрміны ўборкі. Самае галоўнае цяпер - сабраць ураджай своечасова!