Раённыя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы "Шкаліяда" адкрылі цыкл спартыўных мерапрыемстваў 2024-2025 навучальнага года

23.09.2024

Раённыя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы "Шкаліяда" адкрылі цыкл спартыўных мерапрыемстваў 2024-2025 навучальнага года

Навучэнцы 11 устаноў адукацыі Лепельшчыны спаборнічалі на гарадскім стадыёне ў бегу, скачках і кіданні мяча.

Мэта спаборніцтваў не толькі вызначэнне наймацнейшых спартсменаў для фарміравання зборнай каманды для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах, але і папулярызацыя лёгкай атлетыкі як віду спорту.