Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
27.09.2024
Раніца пятніцы ў калектыве філіяла "Лепельскі МКК" сёння пачалася не са звыклага працоўнага рэчышча, а з сур'ёзнай і слушнай гутаркі
Тэма - экстрэмізм. Цяпер, напярэдадні вялікай электаральнай кампаніі, гэтая тэма вострая, як ніколі. Урокі засвоены, але аказваецца, не ўсімі.
У чарговы раз нагадаць, папярэдзіць і дастукацца да кожнага ў калектыў прыбылі кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч і старшыня суда Лепельскага раёна Міхаіл Юрчанка.
У першую чаргу, быў зроблены акцэнт на выкананні інфармацыйнай "гігіены".
Што такое экстрэмізм, чаму рэпост, лайк і падпіска ў дачыненні да суполак, прызнаных экстрэмісцкімі, з'яўляецца парушэннем заканадаўства? На гэтыя пытанні старшыня суда даў вычарпальныя адказы.
А калі лайк выпадковы? - паступіла пытанне ад аўдыторыі.
Адказ быў просты.
Калі вы змаглі стварыць свой акаўнт, актыўна ім карыстаецеся, то і абавязаны ведаць, што можна зрабіць у сацыяльнай сетцы, а што нельга.
Пракаментаваў тэму і кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч.
Кажу адкрыта - спробы праявы экстрэмізму будуць спыняцца хутка.
Настойліва рэкамендую быць законапаслухмянымі грамадзянамі, паважаць нормы паводзін краіны, у якой вы жывяце, і перш чым нешта здзейсніць, добра падумайце.