Раённы этап агляду-конкурсу дзіцячай творчасці ў намінацыях "Дэкаратыўна-прыкладная творчасць" і "Выяўленчае мастацтва" прайшоў на базе раённага цэнтра дзяцей і моладзі

21.01.2025

Раённы этап агляду-конкурсу дзіцячай творчасці ў намінацыях "Дэкаратыўна-прыкладная творчасць" і "Выяўленчае мастацтва" прайшоў на базе раённага цэнтра дзяцей і моладзі

Раённы этап агляду-конкурсу дзіцячай творчасці ў намінацыях "Дэкаратыўна-прыкладная творчасць" і "Выяўленчае мастацтва" прайшоў на базе раённага цэнтра дзяцей і моладзі, у якім прынялі ўдзел больш за 50 школьнікаў.

Юныя мастакі і майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці прадэманстравалі свае работы, якія ўразілі журы не толькі майстэрствам, але і яркай фантазіяй.

Пераможцы і прызёры ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Пераможцаў чакае занальны этап VIII Рэспубліканскага агляду-конкурсу "Добры дзень, свет!", дзе яны змогуць паказаць сваё мастацтва яшчэ большай колькасці гледачоў і экспертаў.