Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
17.01.2025
Раённы форум моладзі "Час тваіх магчымасцей" стартаваў на Лепельшчыне
Для ўдзельнікаў форуму сёння арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак.
Цэнтр дзяцей і моладзі не проста пазнаёміў прысутных з цікавымі напрацоўкамі цэнтра, але і зацікавіў рабят магчымасцю творчай работы.
Турыстычны інфармацыйны цэнтр "Лепель" захапіў маладых людзей інтэлектуальнай віктарынай па памятных мясцінах і падзеях Лепельшчыны.
На пляцоўцы ГА "БРСМ" хлопцы захоплена збіралі спілс-карту.
Таксама ўдзельнікі актыўна запаўнялі ўласную карту, на якой відаць, дзе нарадзіліся хлопцы, якія складаюць цяпер маладзёжны актыў Лепельшчыны.
Працягам форуму стала дыялогавая пляцоўка "Час тваіх магчымасцей" са старшынёй Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігарам Урбанам.
У ролі спікера сёння таксама Крысціна Дорахава, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь. У рамках маладзёжнага форуму сёння падвялі вынікі на лепшую работу з моладдзю сярод арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў Лепельскага раёна
1 месца - ДУА "Лепельская дзіцячая школа мастацтваў".
2 месца - КУПП "Бароўка".
3 месца - філіял "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат".