Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
02.11.2022
Разам мы хочам аднаго - міру і дабрабыту
Сёння адбылася сустрэча працоўнага калектыву СПФ «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» і жыхароў вёскі Юркаўшчына са старшынёй райвыканкама Міхаілам Кісялевічам і начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аленай Барадзейка. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі старшыня Стайскага сельвыканкама Мікалай Латышаў і іншыя зацікаўленыя грамадзяне.
Галоўнай тэмай сустрэчы стаў праект Закона «Аб Усебеларускім народным сходзе». Алена Іванаўна падрабязна праінфармавала прысутных аб асноўных палажэннях дадзенага нарматыўнага дакумента, у тым ліку аб статусе, кампетэнцыі і форме дзейнасці УНС, яго складзе і паўнамоцтвах. Акцэнт быў накіраваны на ўнікальнасць гэтага законапраекта, аналагаў якога няма ва ўсім свеце.
- Усебеларускі народны сход - гэта вышэйшы інстытут народнай дэмакратыі. Праблемы, якія ўзнікаюць у краіне, важныя не толькі для дзяржавы, але і асобна ўзятага грамадзяніна. Мы ўсе жадаем аднаго: міру, незалежнасці і дабрабыту ў нашай рэспубліцы, а таксама сваёй сям'і. Безумоўна, 1200 дэлегатаў, якія будуць фармаваць УНС, павінны быць людзьмі годнымі, бо яны прадстаўляюць усе пласты насельніцтва, - рэзюмаваў Міхаіл Леанідавіч.
Затым удзельнікі сустрэчы змаглі задаць старшыні райвыканкамацікавячыя пытанні, на якія атрымалі кампетэнтныя адказы.
Наталля Храпавіцкая «Лепельскі край»