Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
12.09.2025
З 1 жніўня ў КУВП "Бароўка" прыступіў да сваіх працоўных абавязкаў трактарыст Вячаслаў Мятліцкі пасля заканчэння Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа па спецыяльнасці "слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын, машыніст-трактарыст"
Першы месяц хлопец стажыруецца на розных відах МТЗ з прычэпам, з прычапной прыладай. Але як толькі адужэе рука за рулём, за ім будзе замацаваны трактар МТЗ-1221. Перавозка цвёрдых, сыпкіх грузаў, кустоў, вывазка смецця... Спектр абавязкаў у маладога трактарыста будзе шырокі.
У калектыве, па словах Вячаслава, яго прынялі добра.
- Нават выдатна, - папраўляе хлопец. - На працу іду з задавальненнем, часам сумна ў выхадныя дома, хочацца на працу. Тэхніка для мяне ўсё. Хоць праца трактарыста і не самая лёгкая, але, калі любіш сваю справу, цяжкасці сыходзяць на другі план. Люблю слухаць шум матора і каб транспартны сродак быў заўсёды адрамантаваны.