З днём Перамогі, сябры!

09.05.2025

З днём Перамогі, сябры!

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Лепельшчыны! Віншуем вас з 80-годдзем Вялікай Перамогі!

У гэтым свяце заключаны ўрачыстасць свабоды, радасць вярнуўшыхся з вайны, вера ва ўласныя сілы, гонар за Айчыну.

Дарога да пераможнага салюту 1945 года была неймаверна цяжкай. Каб адстаяць свабоду і незалежнасць, нашаму народу прыйшлося спазнаць гора, пакуты, боль незаменных страт.

Мiр – падмурак незалежнай дзяржавы, Запавет нашых продкаў. Сёння мы зноў пераконваемся, што памяць аб мужнасці ўсіх, хто ваяваў на франтах і працаваў у тыле падчас Вялікай Айчыннай вайны – святая!

Наш святы абавязак –захоўваць і прымнажаць неацэнную спадчыну, цвёрда адстойваючы інтарэсы сваёй краіны. Няхай радасць свята Вялікай Перамогі закране кожную сям'ю, напоўніць усіх высокімі пачуццямі, натхніць на добрыя справы.

З Днём Перамогі!

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт.

Лепельскі раённы Савет дэпутатаў