З расійскага боку ў праекце ўдзельнічаюць каля 100 чалавек

13.05.2025

З расійскага боку ў праекце ўдзельнічаюць каля 100 чалавек

Уладзімір Скрыпнічэнка, кіраўнік праекта "Непакораныя", запэўніў, што яны добра знаёмыя з беларускімі мемарыяламі і ведаюць іх гісторыю:

- Апошнім часам мы, на жаль, бачылі шмат прыкладаў, калі да Вечнага агню і Сцяга Перамогі не праяўляюць дастатковай павагі. Мы ж з павагай і трапятаннем ставімся да сімвалаў Перамогі. Сёлета Сцяг Перамогі мае для нас асаблівы сэнс. Ён сімвалізуе братэрства народаў перад тварам ворага і тое, што перамога будзе за намі, таму што праўда на нашым баку.