З мэтай папярэджання гібелі людзей на вадзе супрацоўнікі ТРВОДа і РАУС праводзяць рэйд па акваторыі возера Лепельскае

07.03.2025

З мэтай папярэджання гібелі людзей на вадзе супрацоўнікі ТРВОДа і РАУС праводзяць рэйд па акваторыі возера Лепельскае

Таўшчыня лёду нават на адным вадаёме неаднолькавая, што кажа аб небяспецы. ТРВОД заклікае жыхароў раёна не забываць аб правілах бяспечных паводзін, і асабліва сачыць за дзецьмі.

У Віцебскай вобласці 3 чалавекі праваліліся пад лёд і патанулі падчас рыбалкі.

У перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду забаронена выходзіць на лёд! Ён тоіць у сабе небяспекі, багатыя самымі сумнымі наступствамі.

У адпаведнасці з рашэннем Лепельскага райвыканкама №1239 г. ад 17 лістапада 2023 г. на падставе пункта 35 правілаў аховы жыцця людзей на водах, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 2023 г. №543 устаноўлена забарона выхаду на лядовае пакрыццё паверхневых водных аб'ектаў Лепельскага раёна ў перыяды ўтварэння і (або) разбурэння лядовага пакрыцця, а таксама пры недасягненні таўшчыні крышталічнага лядовага пакрыцця 7 см (для аднаго чалавека).