З удзелам намесніка пракурора Лепельскага раёна Аляксандра Філімонава ў райвыканкаме адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх пад кіраўніцтвам намесніка старшыні КДН Таццяны Часнаковай

22.01.2026

Асноўнымі пытаннямі, разглядаемымі членамі камісіі, былі невыкананне або неналежнае выкананне бацькамі абавязкаў па выхаванні непаўналетніх дзяцей.

Размова атрымалася грунтоўнай і канкрэтнай. Па-іншаму быць не можа: у дадзенай рабоце не дапусцім фармалізм. Асобныя пытанні разгледзелі дэталёва, надаўшы асаблівую ўвагу прычынам, якія спрыялі правапарушэнням, а таксама прызнанню дзяцей знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы.